Уладзімір Зяленскі: Калі трэба - пайду ваяваць
30- 20.03.2014, 10:35
- 59,838
Вядомага артыста Уладзіміра Зяленскага прызвалі ў войска.
Вядомаму шоўмэну, стваральніку студыі "Квартал-95" Уладзіміру Зяленскаму прыйшла позва ў войска. Пра гэта стала вядома падчас прэс-канферэнцыі "квартала" ў сувязі з прэзентацыяй новага шоў "Згуляй у скрыню", піша segodnya.ua.
Зяленскаму патэлефанавала занепакоеная мама і паведаміла, што яму ў Крывым Рогу (родны горад артыста) прыйшла позва ў ваенкамат.
"Ну а што рабіць, я ваеннаабавязаны. Калі трэба - пайду ваяваць", - пракаментаваў сітуацыю Зяленскі.