«Расейскія турысты» спалілі сцяг Германіі на матчы з Барусіяй
39- 20.03.2014, 10:41
- 27,878
Фанаты піцерскага Зеніта, якія прысутнічалі на гасцявым сектары матчу Лігі Чэмпіёнаў у Дортмундзе, спалілі сцяг Германіі.
Адбылося гэта ў другім тайме сустрэчы Барусія - Зеніт, якую расейскі клуб выйграў з лікам 2:1, але ў чвэрцьфінал не прабіўся: піша champion.com.ua.
Пры гэтым, па словах гэтых жа фанатаў, гэта быў не сцяг, а банэр Барусіі, адабраны ў мясцовых заўзятараў. Хоць на фота бачна, што гэта больш падобна на сцяг.
Пра неадэкватныя паводзіны піцерцаў паведамлялі і пасля першага матчу. Тады нямецкія фанаты заяўлялі, што да гульні ў Санкт-Пецярбургу іх збілі невядомыя.
Відавочна, што Зеніт чакае вельмі сур'ёзнае пакаранне ад УЕФА, які ўжо даўно вядзе барацьбу з такімі праявамі на трыбунах.
Фота: AP Photo/Frank Augstein