Рада адкрылася хвілінай маўчання (Відэа, анлайн)
2- 20.03.2014, 11:18
- 6,109
Дэпутаты хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых ад рук акупантаў у Крыме.
Вярхоўная Рада ўшанавала хвілінай маўчання памяць загінулых ад рук акупантаў у Крыме, піша segodnya.ua.
Нагадаем, Вярхоўная Рада сёння мае намер прыняць Дэкларацыю аб барацьбе за вызваленне Украіны.
Пра гэта гаворыцца ў парадку дня парламента на чацвер, перадае карэспандэнт РБК-Украина.
Раніцай парламент плануе пачаць працу з заяў фракцый і груп, а затым прыступіць да разгляду Дэкларацыі аб барацьбе за вызваленне Украіны.
Акрамя таго, дэпутаты павінны разгледзець праект пастановы «Аб заяве Рады аб гарантыях правоў крымскататарскага народа ў складзе ўкраінскай дзяржавы», а таксама законапраект аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян на часова акупаваных тэрыторыях і праект закона аб акупаванай тэрыторыі - АРК Крым.