Колькасць загінулых у сутыкненнях ва Украіне павялічылася
3- 20.03.2014, 12:30
- 13,867
У выніку сутыкненняў на тэрыторыі Украіны загінула 103 чалавекі.
Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства аховы здароўя Украіны.
«Паводле аператыўных дадзеных з 30 лістапада 2013 года загінула і памерла на тэрыторыі Украіны 103 чалавекі», - гаворыцца ў паведамленні.
На лячэнні ў шпіталях знаходзяцца 128 чалавек.
Раней паведамлялася, што колькасць загінулых у ходзе сутыкненняў ва Украіне вырасла да 102 чалавек.
Фота: obozrevatel.com