Баевікі штурмуюць пракуратуру ў Сімферопалі
4- 20.03.2014, 15:12
- 28,371
У Сімферопалі ў гэтыя хвіліны пачаўся штурм будынку пракуратуры.
Пра гэта паведамляе кіраўнік медыя-цэнтра Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў.
"У гэтыя хвіліны штурмуюць пракуратуру ў Сімферопалі", - гаворыцца ў яго паведамленні.
Дэталяў штурму пакуль няма.
Нагадаем, што, па дадзеных уладаў Украіны, з акупаванага расейскімі баявікамі Крыма збіраюцца з'ехаць 25 тысяч чалавек. Афіцыйны Кіеў спрабуе падрыхтаваць для іх месцы ў рэгіёнах краіны.
Фота: Reuters