19 траўня 2024, Нядзеля, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яраслаў Качыньскі: Расея - гэта хворы чалавек, які мае патрэбу ў эўтаназіі

21
Яраслаў Качыньскі: Расея - гэта хворы чалавек, які мае патрэбу ў эўтаназіі

Захад павінен адключыць пуцінскі рэжым ад «грашовай кропельніцы».

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita заявіў лідар апазіцыйнай партыі «Закон і справядлівасць» (PiS), брат былога прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага Яраслаў Качыньскі (пераклад - charter97.org).

«Аптымісты лічаць, што дастаткова прыціснуць расейскіх алігархаў санкцыямі ЕЗ і ЗША. Ударыць па некалькіх дзесятках або сотнях асоб фінансава і нават канфіскаваць іх маёмасць. Алігархія адразу б абвілася вакол шыі Пуціна і альбо ўхіліла яго, альбо прымусіла б змяніць палітыку. Аднак я не з'яўляюся такім аптымістам», - адзначыў ён.

Па словах палітыка, рэалістычны варыянт абвяшчае, што ўдар па алігархах - толькі першы крок.

«Расея - гэта хворы чалавек, а яго кропельніцай з'яўляюцца грошы ад продажу сыравіны. Таму трэба прывесці да зніжэння коштаў на нафту і з часам стаць незалежнымі ад расейскага газу. Некаторыя з гэтых дзеянняў можна ажыццявіць адносна лёгка. Гэта, вядома, запатрабуе вялікіх выдаткаў, але трэба памятаць, што сёння ў свеце няма больш важнай справы, чым спыненне расейскай экспансіі», - падкрэсліў Яраслаў Качыньскі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках