2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Беларусі застанецца ў Кіеве

10
Амбасадар Беларусі застанецца ў Кіеве

Беларуская старана не бачыць патрэбы ў адкліканні амбасадара Беларусі ва Украіне з Кіева ў Менск.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

«У сувязі з паведамленнем пра адкліканне амбасадара Украіны ў Беларусі ў Кіеў беларуская старана не бачыць неабходнасці ў адкліканні беларускага амбасадара з Кіева ў Менск», - сказаў суразмоўца.

Нагадаем, Міністэрства замежных спраў Украіны адклікала амбасадара Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля для кансультацый у сувязі з пазіцыяй беларускага кіраўніцтва адносна Крыму.

«У сувязі з заявамі Аляксандра Лукашэнкі, зробленымі 23 сакавіка, МЗС Украіны адклікала амбасадара Украіны ў Рэспубліцы Беларусь для кансультацый і накіравала беларускай старане адпаведную ноту, у якой адзначаецца, што такія выказванні Лукашэнкі ідуць у разрэз з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права, пазіцыяй большасці краін свету, якія асудзілі дзеянні Расеі ў анэксіі Крыму», - паведаміў сёння на брыфінгу ў панядзелак дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках