18 траўня 2024, Субота, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дэсантнікі вырваліся з Крыму са зброяй і тэхнікай

20
Украінскія дэсантнікі вырваліся з Крыму са зброяй і тэхнікай

25-я асобная Днепрапятроўская паветрана-дэсантная брыгада пакінула акупаваную паўвыспу.

Украінскія вайскоўцы знаходзіліся на планавых вучэннях у Крыме і змаглі ў поўным складзе, са зброяй, на КАМАЗах і бронетэхніцы пакінуць яго. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў былы міністр абароны Анатоль Грыцэнка.

«25-я асобная Днепрапятроўская паветрана-дэсантная брыгада. Рота дэсантнікаў гэтай брыгады колькасцю 80 чалавек была на планавых вучэннях у Крыме. Разам з батальёнам марскіх пяхотнікаў у Перавальным. Яшчэ да пачатку расейскай агрэсіі. З пачатку вайны трымаліся стойка і чакалі загаду. Не дачакаліся. І тады яны наважылі прарывацца на мацярык, разам з бронетэхнікай і зброяй!», - Напісаў Грыцэнка.

Паводле яго інфармацыі, расейцаў дэсантнікі папярэдзілі: калі яны будуць ствараць ім перашкоды, «то ўступяць у бой і будуць ваяваць да апошняга патрона, загінуць смерцю храбрых, але не здадуцца і зброю ворагу не здадуць».

«Вынік? Рота нашых дэсантнікаў у поўным складзе, на КАМАЗах і бронетэхніцы, са штатнай зброяй ужо пакінула Крым. Праз паўвыспу дэсантнікаў суправаджаў і гарантаваў бяспеку іх выхаду на мацярык...расейскі спецназ. Варожыя вайскоўцы нашых дэсантнікаў пачулі і наважылі, што лепш іх на трываласць духу не правяраць», - адзначыў Грыцэнка, дадаўшы, што такімі жаўнерамі краіна павінна ганарыцца.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках