У адным з карпусоў БНТУ знойдзены ў пятлі труп студэнта
14- 26.03.2014, 15:02
- 35,247
Па справе праводзіцца праверка.
Студэнт-завочнік 1982 года нараджэння знойдзены загінулым у 17-м корпусе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па адрасе вуліца Якуба Коласа, 22, у Менску.
Як паведамілі БелаПАН у праваахоўных органах, цела студэнта ў пятлі ў прыбіральні навучальнага корпуса было выяўлена 25 сакавіка.
Праводзіцца праверка.