Браніслаў Камароўскі: агрэсара стрымае толькі сіла
4- 26.03.2014, 18:53
- 10,349
Польшча прадоўжыць актыўную мадэрнізацыю войска.
Пра гэта заявіў Браніслаў Камароўскі падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Варшаве, паведамляе афіцыйны сайт прэзідэнта Польшчы (пераклад - charter97.org).
«Стабільная сістэма бяспекі і абароны не будуецца за дзень. Яна ствараецца гадамі. Слабасць заахвочвае агрэсара, а сіла стрымлівае яго. На спосаб нашага мыслення і на нашы дзеянні, безумоўна, уплывае крызісная сітуацыя ва Украіне», - адзначыў ён.
Камароўскі падкрэсліў, што з гэтай і іншых прычын польская дзяржава прадоўжыць мадэрнізацыю ўзброеных сіл, аддаючы прыярытэт супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароне.
Польскі прэзідэнт таксама нагадаў, што ў 2001 годзе краіна прыняла шасцігадовую праграму тэхнічнай мадэрнізацыі ўзброеных сіл і пастанавіла вылучаць на абаронны сектар 1,95% свайго ВУП у год.
«Гэта дазволіла рэалізаваць шэраг праграм мадэрнізацыі, якія дзейнічаюць і па сёння, а таксама дазваляе запусціць наступныя», - дадаў ён.
Нагадаем, у гэтым годзе польскае войска выдаткуе на куплю і мадэрнізацыю ўзбраенняў рэкордную суму - 2 мільярды еўра.
Фота: Wojciech Grzedzinski