11 траўня 2024, Субота, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК распачаў справу супраць менчука, які збіў дзіця

6
СК распачаў справу супраць менчука, які збіў дзіця

Менчук 1971 нараджэння падазраецца ў парушэнні правілаў дарожнага руху.

26 сакавіка, а 14:00, на бульвары Шаўчэнкі яго аўтамабіль збіў дзіця, якое памерла ад атрыманых траўмаў. Са слоў афіцыйнага прадстаўніка Упраўлення Следчага камітэта Менска Аляксандра Герасімава, у дачыненні да кіроўцы ўзбуджана крымінальная справа, піша БелаПАН.

Як паказала папярэдняе расследаванне, устаноўлена, што мужчына, які кіраваў аўтамабілем Volvo-XC90, днём 26 сакавіка на бульвары Шаўчэнкі ў сталіцы здзейсніў наезд на хлопчыка 2002 нараджэння. Ад атрыманых траўмаў дзіця памерла.

Зараз праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх акалічнасцяў трагедыі. Прызначаны адпаведныя экспертызы.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 26 сакавіка блізу 14.00 на бульвары Шаўчэнкі ў Цэнтральным раёне Менска. У раёне дома №7 кіроўца пазадарожніка збіў хлопчыка, які пераходзіў праезную частку злева направа па ходзе руху аўтамабіля.

Некалькі гадоў таму была праведзена рэканструкцыя бульвара Шаўчэнкі. Падчас яе на абодвух баках было ўстаноўлена шэсць «ляжачых паліцэйскіх». Акрамя таго, спецыяльнай агароджай абмежаваны выхад пешаходаў на праезную частку з боку зялёнай зоны. Хуткасць руху на ўсім бульвары абмежаваная да 40 км у гадзіну.

Мяркуючы па фатаграфіях у інтэрнэце, ДТЗ адбылося ў раёне пешаходнага пераходу, дзе адсутнічае штучная няроўнасць.

Фота: onliner.by

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках