17 траўня 2024, Пятніца, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК просяць пакараць бобрскага чыноўніка за паламаную «Пагоню»

27
СК просяць пакараць бобрскага чыноўніка за паламаную «Пагоню»

Выканаўца абавязкаў старшыні Бобрскуага сельсавета Загорскі парушыў адразу некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ.

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся ва ўправу СК Менскай вобласці з просьбай распачаць крымінальную справу ў дачыненні да яго, паведамляе БелаПАН.

Падчас святкавання Дня Волі 25 сакавіка ў гарадскім пасёлку Бобр мясцовы мастак Алесь Пушкін кожны год на цэнтральнай плошчы піша карціну «Свабода». Працягваў працу ён і ў гэтым годзе. Да яго падышоў в.а. старшыні сельсавета Уладзімір Загорскі і пачаў адбіраць карціну. Калі яму гэта не ўдалося, ён сарваў прымацаваны да карціны герб «Пагоня», разламаў яго і сышоў. Усё гэта бачылі журналісты, якія пазней і выклалі відэа ў інтэрнэт.

Астаповіч мяркуе, што Загорскі парушыў адразу некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ: апаганьванне гісторыка-культурнай каштоўнасці, злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі і перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

На наступны дзень здарэння Астаповіч звярнуўся ў Следчы камітэт з просьбай правесці праверку з наступным распачынаннем справы.

У звароце Астаповіч падкрэсліў, што «герб «Пагоня»- нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, якая ёсць у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў». Ён спасылаецца на асобныя артыкулы закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны», якія абвяшчаюць, што «стварэнне перашкод існаванню, развіццю і перадачы нашчадкам нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў» забаронена, а таксама абавязваюць мясцовыя саветы дэпутатаў прыяць «правядзенню мерапрыемстваў для захавання і аднаўленню гісторыка-культурных каштоўнасцяў».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках