5 траўня 2024, Нядзеля, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залаты батон Януковіча - падарунак ад дэпутата-«рэгіянала»?

22
Залаты батон Януковіча - падарунак ад дэпутата-«рэгіянала»?

Залаты батон, які быў знойдзены ў рэзідэнцыі Межыгор'е, Віктару Януковічу падарыў экс-дэпутат ад Партыі рэгіёнаў, «хлебны магнат» Уладзімір Мысік.

Такую інфармацыю «Галаўкому» паведаміла крыніца ў фракцыі Партыі рэгіёнаў.

Сам Мысік, з якім звязалася выданне, гэтую інфармацыю абвяргае і запэўнівае, што, як правіла, у якасці падарункаў выкарыстоўвае карціны з хлеба.

Нагадаем, што актывісты, якія зайшлі пасля ўцёкаў Януковіча ў «Межыгор'е», знайшлі там двухкілаграмовы батон, выліты з золата.

Раней Віктар Януковіч у кампаніі Мысіка прысутнічаў на адкрыцці пякарнага прадпрыемства «Кіеўскі абласны хлебапякарны комплекс» у сяле Крушынка пад Кіевам. Дэпутата звязваюць як з гэтым, так і з іншымі хлебапякарнымі прадпрыемствамі, якія выпускаюць прадукцыю пад ТМ «Кулінічы». Мысік сцвярджае, што не з'яўляецца акцыянерам гэтых прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках