13 траўня 2024, панядзелак, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Хакеры атакуюць «Укртэлекам» з Крыма

6
СБУ: Хакеры атакуюць «Укртэлекам» з Крыма

Сістэма тэлекамунікацый Украіны падвергнулася кібератацы з дапамогай абсталявання, усталяванага ў Крыме.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка, піша Der Spiegel (пераклад - Inopressa.ru).

Ужо на працягу двух дзён, падкрэсліў кіраўнік СБУ, блакуюцца тэлефоны членаў украінскага парламента.

"На ўваходзе ў офіс кампаніі "Укртэлекам" у Крыме незаконна, у абыход усіх камерцыйных пагадненняў было ўсталяванае абсталяванне, якое блакуе мой тэлефон, а таксама і іншыя тэлефоны прадстаўнікоў уладаў", - заявіў Налівайчанка. Прычым тэлефоны, па яго словах, блакуюцца незалежна ад палітычнай прыналежнасці іх уладальнікаў.

У цяперашні час Служба бяспекі спрабуе аднавіць бяспеку сувязі. Кіраўнік СБУ наракае, што ў ведамстве не былі гатовыя да такога "бессаромнага парушэння закона".

Праблемы з сувяззю ў Крыме былі ўжо і раней. Зараз на паўвостраве з-за сабатажу практычна не засталося дзеючых аператараў сотавай сувязі і правайдэраў інтэрнэт-паслуг. Як адзначыў прадстаўнік Памежнай службы Украіны, у некаторых раёнах Крыма расейскі бок наогул цалкам заблакаваў сотавую сувязь.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках