Абаронцы Майдана не далі камунальнікам разабраць барыкады
2- 6.03.2014, 17:35
- 17,914
Абаронцы Еўрамайдана ў цэнтры Кіева спынілі спробу разабраць барыкаду каля McDonald's.
Як паведамляе РБК-Украіна, каля 14:30 група супрацоўнікаў камунальных службаў падагнала да барыкады экскаватар і грузавік. Камунальнікі паспрабавалі пачаць дэмантаж барыкады.
У адказ абаронцы Еўрамайдана спынілі спробу разабраць барыкады, матывуючы тым, што Майдан пакуль разыходзіцца не збіраецца.