Жанчыны Крыма за мір і супраць Пуціна
7- 6.03.2014, 19:58
- 28,670
У Сімферопалі праходзяць антырасейскія мітынгі.
Сотні жанчын з крымска-татарскага масіва Страганаўка на ўскраіне Сімферопаля зладзілі 6 сакавіка акцыю за мір і супраць знаходжання расейскіх войскаў у Крыме.
Як паведамляе «Радыё Свабода», яны сталі ў шэраг ля вакольнай дарогі з украінскімі і расейскімі сцягамі, жоўтымі і блакітнымі паветранымі балонікамі.
Удзельніцы пікету скандавалі «Крым за мір!», «Крым - гэта Украіна!», «Не вайне!», «Пуцін, забяры войскі дадому!».
Жанчыны казалі, што хвалююцца за лёс сваіх мужоў, не хочуць у Расею і просяць кіраўніцтва Расеі не абараняць іх, таму што яны не адчуваюць пагрозы ні ад каго.
Фота: Reuters