13 траўня 2024, панядзелак, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генэральны сакратар NATO: Мы заклікаем Расею адвесці свае войскі на базы (Відэа)

60
Генэральны сакратар NATO: Мы заклікаем Расею адвесці свае войскі на базы (Відэа)

Паводзіны Расеі нясуць пагрозу еўрапейскай бяспецы.

Генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн выказаўся ў падтрымку накіравання міжнародных назіральнікаў у Аўтаномную Рэспубліку Крым для мірнага выйсця з крызіснай сітуацыі.

Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў чацвер пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцэнюком, паведамляе Украінская праўда.

"Дазвольце мне падкрэсліць, што адзіны шлях наперад - гэта палітычнае развязанне. Мы падтрымліваем міжнародныя намаганні, накіраваныя на пошук гэтага шляху з дапамогай накіравання міжнародных назіральнікаў і мірнага дыялогу", - заявіў Расмусэн.

Генэральны сакратар зноў заявіў аб падтрымцы з боку Альянсу тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту Украіны і асноватворных прынцыпаў міжнароднага права.

"Гаворка ідзе не толькі пра Украіну. Гэты крызіс мае сур'ёзныя наступствы для бяспекі і стабільнасці ў Еўраатлантычным рэгіёне агулам. Мы стаім перад абліччам найбольшай пагрозы еўрапейскай бяспецы з часоў заканчэння халоднай вайны", - упэўнены ён.

Расмусэн таксама паведаміў аб намеры NATO інтэнсіфікаваць партнёрства шляхам умацавання супрацоўніцтва з мэтай падтрымкі дэмакратычных рэформаў.

"Мы будзем нарошчваць нашае ўзаемадзеянне з палітычным і вайсковым украінскім кіраўніцтвам. Мы актывізуем нашы намаганні для развіцця патэнцыялу ўкраінскіх вайскоўцаў, у тым ліку ўключаючы супольную падрыхтоўку і правядзенне вучэнняў", - пазначыў планы Альянсу ў сфэры супрацоўніцтва з Украінай генэральны сакратар.

Пры гэтым ён асабліва адзначыў "вялікую стрыманасць, якую выявілі ўкраінскія Узброеныя сілы". "Халодная галава - гэта ключ да дээскалацыі", растлумачыў ён.

У гэтай сувязі Расмусэн заклікаў Расею выканаць свае міжнародныя абавязанні і спыніць вайсковую эскалацыю ў Крыме.

"Мы заклікаем Расею адвесці свае войскі на базы і ўстрымлівацца ад усялякага ўмяшання ва ўсякай іншай частцы Украіны. У 21-м стагоддзі не павінна быць ніякіх спроб правядзення новых ліній на карце Еўропы", - упэўнены ён.

Са слоў генэральнага сакратара NATO, недапушчальна праводзіць новыя лініі падзелу ў Еўропе ў 21-м стагоддзі.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках