Чэмпіён свету ў муай-тай: Беларусы - выдатныя ваяры (Відэа)
35- 8.03.2014, 10:41
- 20,493
Дзяніс Ганчаронак запісаў прома-ролік на беларускай мове.
Яго прэзентацыя пройдзе сёння ў Лас-Вегасе, дзе беларускія спартоўцы выступяць у грандыёзным шоў Kickboxing Empire 2. Відэа апублікаванае на YouTube.
«Кожны чалавек - спартовец або ваяр - павінен паважаць і памятаць мінулае, гісторыю і традыцыі продкаў. Іх дух зробіць цябе пераможцам», - кажа заслужаны майстар спорту Беларусі.
Акрамя Дзяніса Ганчаронка, з нашых суайчыннікаў на рынг выйдуць Павел Турук і Віталь Гуркоў, які 26 студзеня стаў чэмпіёнам свету ў муай-тай паводле версіі WBC.