Сепаратысты захапілі тэлерадыёкампанію «Крым»
5- 8.03.2014, 12:32
- 8,943
Будынак дзяржаўнай кампаніі заняты прарасейскімі актывістамі.
Пра гэта паведамляе ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» журналіст Асман Пашаеў.
«ТРК Крым захоплены бандытамі. У мяне пасведчанне супрацоўніка, выдадзенае ў 1998 годзе. Легальнае. На тэрыторыю не прапускаюць. Гендырэктар Гуляватый не адказвае. Кажуць, усім кіруе Аксёнаў праз маскоўскіх», - распавёў ён.
Пазней ён паведаміў, што тэлерадыёкампанію ачапілі «валанцёры з Расеі».
Раней у пятніцу ў Сімферопалі будынак Дзяржтэлерадыёкампаніі ачапілі прадстаўнікі так званай «крымскай самаабароны». Пра гэта паведамілі ў эфіры крымска-татарскага тэлеканала АТР. Паводле інфармацыі журналістаў, будынак ГТРК «Крым» быў цалкам акружаны прарасейскімі актывістамі, якія, з іх слоў, знаходзіліся там для папярэджання правакацый.
Яны не былі ўзброеныя, за выключэннем начальніка штаба асобнай роты, які заявіў, што гэта яго асабістая зброя.