«Салідарнасць» з Украінай ля амбасады Расеі ў Варшаве
5- 8.03.2014, 20:51
- 8,737
Сябры прафсаюза «Салідарнасць» з усёй Польшчы пікетавалі ў суботу будынак расейскай амбасады ў Варшаве ў знак салідарнасці з Украінай.
«Чэхія 1938, Украіна 2014», «Пуцін, рукі прэч ад Украіны!», «Кіеў - Варшава - агульная справа!», скандавалі сотні прафсаюзных актывістаў з усёй краіны ля будынка расейскай амбасады, паведамляе карэспандэнт charter97.org.
«У апошнія гады мы часта пратэстуем ў Варшаве ў абарону правоў працоўных. Але я ніколі б не падумаў, што нам прыйдзецца ў сталіцы праводзіць маніфестацыю ў абарону свабоднай і дэмакратычнай Украіны. І вось мы тут! Бо салідарнасць гэта азначае не толькі прафсаюз, але і салідарнасць паміж людзьмі, паміж народамі. Таму мы сёння з табой, Украіна!» - Заявіў лідар «Салідарнасці» Пётр Дуда.
На акцыі таксама былі беларускія актывісты з бел-чырвона-белымі нацыянальнымі сцягамі.