19 траўня 2024, Нядзеля, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін шантажуе Еўропу пастаўкамі газу

49
Пуцін шантажуе Еўропу пастаўкамі газу

Крэмль пагражае еўрапейскім краінам спыненнем паставак газу.

Пра гэта гаворыцца ў лісце, які прэзідэнт Расеі накіраваў лідэрам шэрагу еўрапейскіх краін, паведамляе РБК.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што Расея не можа ўвесь час дараваць запазычынасці Украіне. У варунках доўжаных нывыплатз боку Кіева "Газпром" будзе вымушаны перайсці на папярэднюю аплату паставак газу.

"Расея больш не павінна і не можа адная несці цяжар падтрымкі ўкраінскай эканомікі, надаючы ёй зніжкі на газ і даруючы запазычынасці, фактычна аплачваючы сваімі субсідыямі дэфіцыт у гандлі Украіны і краін – чальцоў ЕЗ", - гаворыцца ў лісце.

"З самага першага дня існавання незалежнай Украіны Расея падтрымлівала ўстойлівасць ўкраінскай эканомікі, пастаўляючы ёй газ заніжаным коштам. У студзені 2009 года пры ўдзеле прэм'еркі Юліі Цімашэнкі быў падпісаны кантракт куплі-продажу прыроднага газу ў 2009-2019 гадах, які ўрэгуляваў пытанні пастаўкі ды аплаты газу і гарантаваў яго бесперапынны транзіт праз тэрыторыю Украіны. І які Расея няўхільна выконвае. Дарэчы, міністрам паліва і энергетыкі Украіны тады быў Юрый Продан - ён і сёння займае аналагічную пасаду ў кіеўскім ўрадзе. Аб'ём прыроднага газу, пастаўленага ва Украіну ў адпаведнасці з гэтым кантрактам, склаў у 2009-2014 гадах (першы квартал) 147,2 млрд куб.м. Хацеў бы асабліва падкрэсліць - "формула кошту", якая зафіксавана ў кантракце, ні разу з тых часоў не змянялася. І Украіна аж да жніўня 2013 года спраўна плаціла за газ у адпаведнасці з гэтай формулай", - заявіў Пуцін.

Пры гэтым, паводле ягоных слоў, "Газпром" не будзе выстаўляць Украіне дадатковых умоў аб аплаце за газ, якія не адлюстраваныя ў кантракце 2009 года.

"Газпром" не выстаўляе і не мерыцца выстаўляць якіх-небудзь дадатковых умоў у параўнанні з тымі, якія адлюстраваныя ў кантракце 2009 года. Гэта тычыцца і да кантрактнага кошту газу, які разлічваецца ў строгай адпаведнасці з узгодненай формулай", - значыцца ў лісце.

"Безумоўна, гэта экстрэмальныя захады. Мы ўсведамляем, што яны павялічваюць рызыкі несанкцыянаванага забірання газу, які ідзе праз тэрыторыю Украіны для еўрапейскіх спажыўцоў. І што яны могуць ускладніць фармаванне запасу газу ва Украіне для забеспячэння яго спажывання ў восеньска-зімовы перыяд", - піша Пуцін.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках