6 траўня 2024, панядзелак, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенныя караблі ЗША і Францыі ўвайшлі ў Чорнае мора

3
Ваенныя караблі ЗША і Францыі ўвайшлі ў Чорнае мора

Эсмінец ВМС ЗША Donald Cook і французскі ваенны карабель выведкі Dupuy de Lome увайшлі ў Чорнае мора.

Пра гэта паведамляе ў пятніцу турэцкая газета Sabah, піша «Інтэрфакс».

Donald Cook - трэці карабель амерыканскіх узброеных сіл, які быў накіраваны ў Чорнае мора за апошні час. У лютым ЗША накіравала ў акваторыю мора ракетны фрэгат Taylor, каб падтрымаць забеспячэнне бяспекі правядзення Алімпіяды ў Сочы. У сакавіку амерыканскі эсмінец Truxtun прайшоў праз Басфор у Чорнае мора, каб узяць удзел у сумесных ваенных вучэннях з балгарскімі і румынскімі караблямі. Судна прабыло ў акваторыі мора 14 сутак.

Па заяве амерыканскага ваеннага камандавання, прычына адпраўкі эсмінца Donald Cook у тым, каб супакоіць саюзнікаў па НАТА.

Французскі карабель прабудзе ў Чорным моры да 1 траўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках