Украінцы пабудуюць «жывы ланцуг» у знак міру і адзінства
3- 12.04.2014, 11:50
- 6,189
Мэта акцыі – пабудаваць «жывы ланцуг» з Захаду на Усход і з Поўначы на Поўдзень Украіны ў знак міру і адзінства.
У суботу, 12 красавіка, ва Украіне плануецца правядзенне грамадскай акцыі Ланцуг Яднання, паведамілі УНП ў прэс-службе арганізацыі.
Мэта акцыі – пабудаваць «жывы ланцуг» з Захаду на Усход і з Поўначы на Поўдзень Украіны ў знак міру і адзінства дзяржавы. Прадэманстраваць украінцам і сусветнай супольнасці сапраўдную пазіцыю і мэту ўкраінскіх грамадзян – жыць у мірнай, адзінай Украіне і сумеснымі намаганнямі развіваць яе будучыню.
Для каардынацыі мерапрыемства створаны сайт ukraina-razom.org.ua, дзе ўсе жадаючыя могуць выбраць участак маршруту ў сваім рэгіёне, далучыцца да яго або стаць каардынатарам.
План падзеі Ланцуг Яднання 12 красавік 2014 наступны: 12.00 – збор, на загадзя абраным месцы маршрутв. 12.00 – 14.00 фарміраванне Ланцугу Яднання. 14.00 – удзельнікі бяруцца за рукі, спяваюць гімн Украіны. Пасля, па жаданні, і хто як умее, будзе сумесна малітва за мір. Далейшыя дзеянні прапануецца прысвяціць разнастайным творчым праявам удзельнікаў Ланцугу Яднання, прысвечанаму Яднанню і Міру! 15.00 – афіцыйны фінал падзеі.