Выступы на Маршы праўды ў Маскве пачыналі словамі «Я - украінец»
8- 13.04.2014, 18:57
- 26,475
У Маскве на праспекце Сахарава прайшоў мітынг у абарону свабоды СМІ.
Аб гэтым піша выданне Сноб.
Мітынг доўжыўся 3 гадзіны. Лозунгамі акцыі сталі: «За сумленныя незалежныя СМІ», «За права на інфармацыю» і «За адкрытае грамадства, супраць ксенафобіі».
Арганізатары са сцэны называлі пераможцаў антыпрэміі дзяржаўным СМІ «Махровы Ціпун». Першай пераможцай стала Кацярына Андрэева з Першага канала. Дзмітрый Кісялёў перамог у 2 намінацыях, адна з іх называлася «Нас усіх ванітуе».
У апазіцыйным плэйлісце сёння былі «Ляпіс Трубяцкі», Андрэй Макарэвіч, Віктар Цой, «Няшчасны выпадак».
Са сцэны таксама цытавалі расейскага пісьменніка Салжаніцына пра жыццё не па хлусні і ўкраінскага паэта Стуса.
Як пішуць СМІ, самым папулярным пачаткам выступу на маскоўскім мітынгу ў нядзелю стала «Я – украінец».
Драматург Курачкін распавёў са сцэны пра тое, што на Данбасе зараз гучыць неарганічнае слова «парэбрык», і гэта «зусім не добра».
Мэрыя Масквы адмовілася ўзгадніць «Марш праўды» ў выглядзе шэсця. Чыноўнікаў не задаволіў заяўлены арганізатарамі маршрут шэсця. Камітэт пратэстных дзеянняў прасіў дазволу на марш па бульварным кальцы ад Тургенеўскай да Пушкінскай плошчы і на наступны мітынг на Пушкінскай. Мэрыя прапанавала сабрацца на праспекце Сахарава ў фармаце мітынгу. Арганізатары прынялі гэтую прапанову.
Апавяшчэнне аб правядзенні «Марша праўды» было пададзена ў мэрыю ў панядзелак.