13 лiстапада 2024, Серада, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славянску перахопленыя размовы паміж байцамі ГВУ (Аўдыё)

57

На Усходзе Украіны агрэсія ажыццяўляецца сіламі выведвальна-дыверсійных груп Галоўнага выведвальнага ўпраўлення генштаба ўзброеных сіл РФ.

Пра гэта паведамляе СБУ.

Дакументальна пацверджаныя матэрыялы Службы бяспекі Украіны сведчаць пра тое, што ва Усходняй частцы Украіны адбываецца шырокамаштабная ваенная агрэсія Расейскай Федэрацыі, ажыццяўляецца сіламі выведвальна-дыверсійных груп Галоўнага выведвальнага ўпраўлення генштаба ўзброеных сіл РФ.

Названыя групы, выкарыстоўваючы цяжкае ўзбраенне, захопліваюць будынкі праваахоўных органаў, органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання.

Мэтай дзейнасці гэтых дыверсійных груп з'яўляецца тэрарызаванне мясцовага насельніцтва, зрыў перамоваў у фармаце Украіна - ЗША - ЕЗ - РФ і знішчэнне ўкраінскіх праваахоўнікаў.

Служба бяспекі Украіны ажыццяўляе мерапрыемствы па дакументаванні злачыннай дзейнасці названых груп.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках