Сепаратысты абстралялі аўтамабіль пад Данецкам
4- 15.04.2014, 16:05
- 15,384
У інтэрнэце апублікавалі відэа абстрэлу сепаратыстамі аўтамабіля на адной з дарог Данецкай вобласці.
Пад абстрэл трапіў аўтамабіль прыватнага ахоўнага агенства «Явір-2000», піша сайт «Полтавщина».
Кіроўца атрымаў пяць кулявых раненняў. Ахоўнік, які быў у аўтамабілі, даставіў параненага і аўтамабіль на базу прадпрыемства ў Стаханаве. Зараз кіроўца знаходзіцца ў раённай бальніцы Арцёмаўска.
Нагадаем, баевікі ноччу захапілі машыны з прадуктамі для дзяцей у Данецку. Пра гэта журналістам па выніках нарады з кіраўнікамі гарадоў Данецкай вобласці паведаміў старшыня абласной адміністрацыі Сяргей Тарута.