15 траўня 2024, Серада, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маразм расейскіх прапагандыстаў: Стыў Джобс падтрымаў акупацыю Крыма

17

Расейцы ў сацсетках размяшчаюць фота памерлага Джобса, які хваліць Расею за акупацыю Крыма.

Малюнкі ў стылі «Цытаты вялікіх людзей» карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў сацыяльных сетках. Асаблівая несправядлівасць у тым, што большасць з цытуемых вялікіх людзей ужо не змогуць аспрэчыць цытату, якую прыпісваюць ім, якой бы дурной ці бессэнсоўнай яна не была. Як, напрыклад, легендарны заснавальнік Apple Стыў Джобс , які памёр у кастрычніку 2011 года. Смерць, на думку многіх расейскіх карыстальнікаў «Вконтакте», зусім не перашкаджае яму хваліць Расею за дзеянні ў Крыме, якія пачаліся ў сакавіку 2014 года, піша ain.ua.

Выява распаўсюджваецца па сацсетках з падачы расейскіх СМІ.

Нагадаем, Стыў Джобс памёр ад раку ў кастрычніку 2011 года. Яго новая біяграфія, напісаная Уолтарам Айзексам пры ўдзеле самога Джобса, узначаліла спіс самых прадаваных і замоўных кніг у Amazon за 2011 год. У Адэсе ў гадавіну смерці Джобса паставілі яму помнік.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках