19 траўня 2024, Нядзеля, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Днепрапятроўска адкрылі пункты прыёму «зялёных чалавечкаў»

9
Улады Днепрапятроўска адкрылі пункты прыёму «зялёных чалавечкаў»

План губернатара Ігара Каламойскага пачынае дзейнічаць.

У Штабе Нацыянальнай абароны прайшла прэс-канферэнцыя камандзіра батальёна спецназа «Днепр» і дабраахвотніцкага палка Нацыянальнай абароны Днепрапятроўскай вобласці Юрыя Бярозы. Яе арганізатары паведамілі пра стварэнне пунктаў прыёму «зялёных чалавечкаў» і зброі. Там жа можна атрымаць узнагароду за здадзеных дыверсантаў, піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» журналіст Юрый Бутусаў.

Ён таксама распавядае пра тое, як праходзіць мабілізацыя ў мясцовыя сілы самаабароны, у прыватнасці, у батальён «Днепр».

«Каля будынка Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі ўсталяваны Крыж у памяць загінулым героям Нябеснай сотні - міма яго праходзяць добраахвотнікі - мужыкі часта падыходзяць, моляцца, і потым заходзяць у мабілізацыйны пункт. Неверагодна будзённая і моцная карціна. Каля ўваходу ў АГА ўжо які дзень з раніцы да ночы стаяць групы маладых людзей - яны чакаюць сваёй чаргі для запісу ў батальён «Днепр». Наплыў неверагодны. Сёння у 11:00 я бачыў 30 хлопцаў, якія пісалі заявы і афармлялі дакументы. Каля ўваходу ў АГА - яшчэ 30 чакалі ў чарзе. Юрый Бяроза кажа, што гэта абсалютна нармальная сітуацыя. За апошні месяц у склад дабраахвотніцкага палка Нацабароны падалі заяўкі больш за 15 тысяч грамадзян Украіны - пераважна з Днепрапятроўскай вобласці, але шмат добраахвотнікаў і з усіх іншых рэгіёнаў. Залічана ў склад палка і батальёна «Днепр» звыш 7 тысяч чалавек. 10 паўнакроўных сотняў прынялі вайсковую прысягу і знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці да дзеянняў», - піша ён.

Журналіст адзначае, што 77% жыхароў Днепрапятроўскай вобласці выступаюць за захаванне адзінства Украіны.

«Абласныя ўлады ў кожным сяле на мяжы з Данецкай вобласцю абсталявалі паўнавартасныя блок-посты з бетонных блокаў. Аператыўнае камандаванне Поўдзень умацоўвае гэтыя блок-посты БМД і падраздзяленнямі 25-й парашутна-дэсантнай брыгады (якую сёння загадалі расфармаваць). Гэтая частка кадрыраваная, у ёй шмат мабілізаваных, і як ні дзіўна але менавіта шараговыя байцы там гатовыя дзейнічаць па загадзе, а праблемы з разуменнем вайсковай прысягі ёсць як раз сярод афіцэрскага складу - менавіта афіцэры загадалі здаць БМД і не аказваць супраціву. Дэсантнікі разам з мясцовымі атрадамі Самаабароны і добраахвотнымі часткамі надзейна закрыюць усе ўезды на Днепрапятроўшчыну», - піша ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках