РПЦ не прызнала акупацыю Крыму
8- 18.04.2014, 18:03
- 29,680
Праваслаўныя цэрквы Крыму і Севастопаля застануцца пад юрысдыкцыяй Украінскай праваслаўнай царквы.
Пра гэта паведаміў старшыня Сінадальнага аддзела Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) Усевалад Чаплін, піша osp-ua.info.
«Украінская праваслаўная царква з'яўляецца самакіравальнай часткай Маскоўскага патрыярхату. Ніякіх зменаў у тым статусе крымскіх парафій не адбывалася», - цытуе словы Чапліна «МІР 24».
Гэтую інфармацыю пацвердзіў і кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення сінадальнага інфармаддела РПЦ Вахтанг Кіпшыдзэ. Ён падкрэсліў, што УПЦ МП з'яўляецца часткай Маскоўскага патрыярхату, таму «тут нават няма чаго абмяркоўваць».
Пытанне аб будаўніцтве цэркваў таксама працягвае знаходзіцца ў сферы паўнамоцтваў УПЦ Маскоўскага патрыярхату.