Віталь Ярэма: Актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі працягнутая
10- 23.04.2014, 10:42
- 14,940
Праваахоўныя органы працуюць над ліквідацыяй бандфармаванняў у Краматорску і Славянску.
Пра гэта журналістам заявіў першы віцэ-прэм'ер Віталь Ярэма, перадае карэспандэнт РБК-Украіна.
"Антытэрарыстычная аперацыя працягваецца. Сёння актыўная фаза працягваецца, і праваахоўныя органы працуюць над ліквідацыяй бандфармаванняў у Краматорску і Славянску і іншых гарадах", - сказаў ён.
Пры гэтым Ярэма адзначыў, што на Вялікдзень аперацыя была прыпыненая, сілавыя меры не прымаліся.
Нагадаем, увечары 22 красавіка в.а. Прэзідэнта Аляксандр Турчынаў запатрабаваў аднавіць актыўную фазу антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны ў сувязі з забойствам там дэпутата Горлаўскага гарсавета ад "Батькивщины".