Пад Данецкам спалілі рэдакцыю газеты, якая «дрэнна пісала» пра тэрарыстаў
1- 23.04.2014, 15:57
- 5,748
Офіс выдання закідалі «кактэйлямі Молатава».
Невядомыя ў горадзе Горлаўка Данецкай вобласці падпалілі рэдакцыю газеты «Провинция», якая друкавала крытычныя матэрыялы аб так званай «Данецкай народнай рэспубліцы», адпаведныя фота апублікаваныя ў сацсетцы ў сераду, 23 красавіка.
«Газету ў Данецкай вобласці закідалі «кактэйлямі Молатава». Яны «дрэнна пісалі» пра ДНР», - падпісанае фота спаленай рэдакцыі ў «Твітэры».
Раней будынак змалявалі абразамі на адрас журналістаў. Невядомыя раней паведамлялі, што нібыта рэдакцыя газеты звязаная з «Правым сектарам».