МТС блакуе сайт charter97.org
36- 23.04.2014, 16:19
- 22,063
Папулярны мабільны аператар у чарговы раз заблакаваў доступ да нашага сайта.
Пра гэта рэдакцыі charter97.org паведаміў чытач.
«МТС заблакаваў сайт. Да сённяшняга дня ён працаваў. Піша: «згодна з заканадаўствам», - напісаў ён.
Вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» Юрый Міронаў сказаў карэспандэнту charter97.org, што «нічога не змянілася, і кампанія аказвае паслугі толькі ў адпаведнасці з заканадаўствам».
«МТС аказвае паслугі сувязі ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі дзейнага заканадаўства. Мабільны аператар не абмяжоўвае фізічным асобам - абанентам МТС доступ да якіх-небудзь інтэрнэт-рэсурсаў. Выключэнні складаюць выпадкі, калі абанент самастойна праз пісьмовую заяву просіць аператара МТС абмежаваць яму доступ да аднаго або некалькіх інтэрнэт-сайтаў», - канстатаваў ён.
Варта адзначыць, што гэта далёка не першы раз, калі нашы чытачы паведамляюць пра блакаванне. Наш сайт па надуманых падставах унеслі ў чорны спіс БелДІЭ вясной 2011 года. Сайт заблакаваны для карыстальнікаў на дзяржпрадпрыемствах, ва ўніверсітэтах, школах і ўстановах культуры, аднак блакаванне Хартыі для прыватных карыстальнікаў з'яўляецца парушэннем нават "лукашэнкаўскіх" указаў.