28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч: Беларусы самі пагаршаюць свой жыццёвы ўзровень

226
Пракаповіч: Беларусы самі пагаршаюць свой жыццёвы ўзровень

Віцэ-прэм'ер упэўнены, што калі б беларусы не куплялі імпартныя тавары, ніякай дэвальвацыі не было б.

Такое меркаванне віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч выказаў журналістам, наведваючы ТДА «Панда» ў Брэсце ў рамках выязнога пасяджэння Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Віцэ-прэм'ер канстатаваў, што доля імпарту пастаянна расце. Калі 10 гадоў таму яна складала 10-15%, то па выніках 2013 года вырасла да 30%, перадае БелТА.

«Астатняе мы можам вырабляць самі. Лепшай якасці і па добрым кошце», - сказаў Пётр Пракаповіч.

У прыватнасці, вялікі рэзерв ён бачыць у лёгкай прамысловасці, тут для бізнесу створаныя неабмежаваныя магчымасці. Пётр Пракаповіч лічыць, што калі б грошы, якія беларусы «ўкладаюць» у эканомікі іншых дзяржаў, аддаючы перавагу імпартным таварах, былі выдаткаваныя ўнутры краіны, «у нас наогул ніякіх праблем не было б».

«Па-першае, даходы насельніцтва раслі б больш хуткімі тэмпамі. Па-другое, валюты ў нас засталося б столькі, што станоўчае сальда было б некалькі мільярдаў даляраў, і наш рубель не тое што не дэвальваваўся б, але паступова ўмацоўваўся, быў адной з самых устойлівых валют, - сказаў Пётр Пракаповіч. - Такім чынам, стымулюючы імпарт, мы пагаршаем свой жыццёвы ўзровень: за кошт таго, што губляем працоўныя месцы, падаткі».

У сувязі з гэтым ён дадаў: задача, якая ставіцца перад айчыннымі вытворцамі, заключаецца ў тым, каб забяспечыць больш хуткае, эфектыўнае аднаўленне сваіх пазіцый на ўласным рынку. Заваяваўшы яго, Беларусь будзе мець больш магчымасцяў і для нарошчвання экспарту.

«Задача складаецца ў тым, каб выканаць даручэнне кіраўніка дзяржавы, якое ён даў напярэдадні ўсім органам улады, прадпрыемствам і бізнесу, - абараняць свой рынак, развіваць яго, зрабіўшы такім, каб ён забяспечваў як патрэбнасці насельніцтва краіны, так і экспарт», - падкрэсліў віцэ-прэм'ер. Беларусь заўсёды спецыялізавалася на вырабе тавараў для насельніцтва (і харчавання, і лёгкай прамысловасці, тавараў быту), яна можа гэта рабіць. Аднак працаваць трэба больш дынамічна, чым гэта рабілася да гэтага часу.

Напісаць каментар 226

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках