На Марыупальскі гарсавет вярнуўся расейскі сцяг
2- 24.04.2014, 12:21
- 9,902
Гарсавет зноў пад кантролем сепаратыстаў.
У Марыупалі па стане на 11:20 па мясцовым часе зноў вывесілі расейскі сцяг. Пра гэта пішуць "Новости Мариуполя".
"Захопнікі гарсавета вярнулі на флагшток сцяг Расеі. Аказваецца, сёння ноччу усе сцягі ў гарсавеце былі знятыя", - паведамляе выданне.
Перад гэтым у будынку гарсавета вяліся перамовы паміж прадстаўнікамі ўладаў, праваахоўных органаў і прысутнымі. Нібыта дасягнутая дамоўленасць аб тым, што сам будынак будуць ахоўваць супрацоўнікі пазаведамаснай аховы, а сепаратыстам прапаноўваюць два кабінета на другім паверсе.
Астатняе папрасілі вярнуць гарадской уладзе.
У той жа час, прэс-служба марыупальскага Гарупраўлення МУС паведаміла, што адкрыла крымінальную вытворчасць па ч.1 арт.125 Крымінальнага кодэкса Украіны - "Наўмыснае лёгкае цялеснае пашкоджанне". На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі міліцыі.
Па версіі міліцыі, 24 красавіка бягучага года прыкладна ў 03:00 нарад патрульнай службы, які нясе кругласутачнае дзяжурства каля гарадскога савета Марыупаля, убачыў групу грамадзян з бітамі.
Як высветлілася, каля 30 чалавек увайшлі ў памяшканне і запатрабавалі ад захопнікаў вызваліць будынак мэрыі. Паміж прысутнымі адбылося сутыкненне.
У аператыўным парадку на месца здарэння прыбылі праваахоўнікі. Умяшаннем супрацоўнікаў міліцыі канфлікт быў лакалізаваны. У цяперашні час ёсць інфармацыя пра 5 пацярпелых, якія атрымалі траўмы падчас бойкі.
Гэтыя грамадзяне звярнуліся па медыцынскую дапамогу.
Раней міністр унутраных спраў Арсэн Авакаў паведаміў, што мэрыя Марыупаля "вызваленая для нармальнай працы".