Мінабароны Расеі абвясціла пра новыя вучэнні ля мяжы Украіны
5- 24.04.2014, 16:05
- 7,660
Войскі адпрацоўваюць здзяйсненне маршаў сваім ходам і разгортванне для выканання задач па прызначэнні.
Пра гэта заявіў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу, паведамляе «Інтэрфакс».
«З сённяшняга дня ў памежных з Украінай раёнах пачаліся вучэнні батальённых тактычных груп агульнавайсковых злучэнняў Паўднёвых і Заходніх ваенных акругаў. Войскі адпрацоўваюць пытанні здзяйснення маршаў сваім ходам і разгортвання для выканання задач па прызначэнні», - заявіў міністр абароны перад пачаткам пасяджэння калегіі ваеннага ведамства.
Таксама ён паведаміў, што авіяцыя выканае палёты па адпрацоўцы дзеянняў паблізу дзяржаўнай мяжы.
Нагадаем, сёння ў Славянску Данецкай вобласці Украіны праходзіць антытэрарыстычная аперацыя. Байцы Нацыянальнай гвардыі і сілавікі займаюць блокпосты на ўскраінах горада, збудаваныя захопнікамі.