Аляксандр Турчынаў: Расея адкрыта падтрымлівае забойцаў і тэрарыстаў
10- 24.04.2014, 18:24
- 13,029
Украінскія ўлады патрабуюць ад Масквы спыніць ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны, пагрозы і шантаж.
Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў заклікае Расейскую Федэрацыю адвесці войскі ад мяжы.
«Мы патрабуем спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Украіны, спыніць сталыя пагрозы і шантаж і адвесці свае войскі ад усходняй мяжы нашай краіны», - сказаў ён у сваім тэлезвароце.
Спікер парламента заявіў, што актывізацыя расейскіх войскаў на мяжы з Украінай, пасля пачатку АТА, сведчыць аб простай падтрымцы тэрарыстаў на ўсходзе краіны.
Нагадаем, аперацыя вызвалення Славянска, якая пачалася сёння днём, пазней была прыпыненая праз пагрозу ўварвання расейскіх войскаў.