20 красавiка 2024, Субота, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Лобаў атрымае дыплом зваршчыка

1
Палітвязень Лобаў атрымае дыплом зваршчыка

Эдуард Лобаў, які адбывае тэрмін у Івацэвіцкай калоніі №22, у чэрвені скончыць навучанне па спецыяльнасці «электрагазазваршчык».

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла яго маці Марына Лобава.

«Эдуард патэлефанаваў напярэдадні Вялікадня - у суботу. Таму мы змаглі асабіста адзін аднаго павіншаваць з такім добрым святам. Магу сказаць, што атрымала велікодны падарунак, пачуўшы ягоны голас. Перад гэтым Мікалай Статкевіч віншаваў яго з Днём Волі, а цяпер ён папрасіў павіншаваць Мікалая з Вялікаднём», - сказала яна.

Маці палітвязня адзначыла, што ўжо ў чэрвені яе сын атрымае дыплом зваршчыка.

«Калі ўсе навучэнцы каледжаў Беларусі будуць атрымліваць дыпломы, ён таксама атрымае - па спецыяльнасці «электрагазазваршчык», - дадала яна.

Нагадаем, Эдуард Лобаў разам са старшынём «Маладога фронту» Дзмітрыем Дашкевічам быў затрыманы ў Менску 18 снежня 2010. Затрыманне Лобава і Дашкевіча было прэвентыўнай мерай спецслужбаў і міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта, якія праходзілі на наступны дзень.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках