19 траўня 2024, Нядзеля, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура Украіны: Загад аб расстрэле дэманстрантаў аддаў Януковіч

22
Пракуратура Украіны: Загад аб расстрэле дэманстрантаў аддаў Януковіч

Загад прымянення зброі супраць мітынгоўцаў у Кіеве 20 лютага выдаў былы прэзідэнт Украіны.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры Украіны, перадае УНІАН.

Па дадзеных ГПУ, у прыватнасці, устаноўлена, што супраць майданаўцаў "працавалі" супрацоўнікі спецатрада "Беркут". Расследаванне ўстанавіла, што прыцэльны агонь са снайперскай вінтоўкі СКС (самазарадны карабін Сіманава) вёўся з будынка гасцініцы "Украіна".

Што тычыцца наяўнасці снайпераў у іншых будынках, у прыватнасці, у Кастрычніцкім палацы, гатэлі "Казацкі", Доме прафсаюзаў, дадзеныя правяраюцца.

Таксама ў Генпракуратуры адзначылі, што сярод некалькіх супрацоўнікаў "Беркута " затрымалі камандзіра асобнага атрада, падначаленыя якога выконвалі задачы па ўжыванні на паразу агнястрэльнай зброі.

У той жа час, у ведамстве адзначылі, што зараз правяраецца інфармацыя аб магчымай датычнасці да расстрэлу на Майдане байцоў іншых спецпадраздзяленняў украінскіх сілавых структур, у прыватнасці байцоў "Альфы", якія ўваходзяць у склад СБУ.

У прэс-службе ГПУ адзначылі, што яе работнікам давялося аднаўляць усю карціну і абставіны, звязаныя з расстрэлам людзей у цэнтры Кіева, паколькі ўсе дакументы і іншая матэрыяльна-доказная база былі знішчаныя папярэднім кіраўніцтвам Генпракуратуры. Следства працягваецца.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках