Парламенцкая асамблея NATO разарвала супрацоўніцтва з Расеяй
11- 5.04.2014, 19:23
- 30,434
Супрацоўніцтва ПА NATO з парламентам Расеі спыненае праз акупацыю Крыму.
Пра гэта паведаміў у суботу журналістам прэзідэнт ПА Х'ю Бэйлі, піша «Інтэрфакс». Пры гэтым ён дадаў, што не выключана, што ў асобных выпадках бюро ПА NATO ўсё ж можа запрашаць на перамовы прадстаўнікоў расейскага парламента. Дакладных крытэрыяў такіх выпадкаў Бэйлі, аднак, не назваў.
Нагадаем, раней кіраўнікі МЗС краін NATO прынялі пастанову павысіць ўзровень абароназдольнасці краін, якія ўваходзяць у арганізацыю ў кантэксце крызісу ў Украіне. Таксама яны дамовіліся з нагоды канкрэтных захадаў аб павелічэнні абароназдольнасці краіны, паабяцаўшы ўзмацніць супрацоўніцтва з ёй.
Фота: hughbayley.co.uk