Вітаўтас Ландсбэргіс: Далучыўшы Крым, Расея выйшла з ААН
12- 5.04.2014, 21:03
- 20,649
Расея прэтэндуе на гегемонію ў Еўропе.
Пра гэта заявіў ганаровы старшыня партыі Звяз айчыны - Хрысціянскія дэмакраты Літвы Вітаўтас Ландсбэргіс.
"Дзіўна, што Расею ўважаюць за чальца Арганізацыі аб'яднаных нацый, бо яна сваімі дзеяннямі з яе ўжо выйшла", - заявіў Ландсбэргіс на пасяджэнні партыі, на якім было разгледжанае палітычнае становішча ў краіне і ў свеце, піша ru.delfi.lt.
"Сусветны парадак, які пазначаны ў Хартыі ААН, іншых міжнародных Хартыях і канвенцыях, выкінуты ў сметніцу", - дадаў Ландсбэргіс.
"Крым - гэта прамежкавая стаянка, паколькі Расея ідзе да гегемоніі ў Еўропе", - заявіў ён.
На думку палітыка, мэта Расеі - адлучыць Еўропу ад ўплыву ЗША. Ландсбэргіс таксама звярнуў увагу на тое, што цяперашняе становішча можна было прагназаваць і ў канцы 80-х, калі пасля эканамічных санкцый было ўжыванне фізічнай сілы.