20 красавiка 2024, Субота, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Меркель: Тыя, хто не аказвае супраціву, церпяць паразы

51
Ангела Меркель: Тыя, хто не аказвае супраціву, церпяць паразы

Еўропа павінна паўстаць супраць Пуціна.

Шмат гадоў нямецкі канцлер Ангела Меркель спрабавала зразумець прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Але анэксія Крыму стала нечаканасцю нават для яе. Зараз Меркель і яе калегі імкнуцца даць Пуціну адказ, піша нямецкае выданне Spiegel (пераклад - charter4.org).

Мінулы панядзелак стаў днём гістарычных параўнанняў для Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) Ангелы Меркель. Незадоўга да гэтага, 97% жыхароў Крыма «прагаласавалі» за далучэнне паўвострава да Расеі. Падобны вынік нагадаў канцлеру Усходнюю Нямеччыну, дзе яна вырасла. «Кожны вынік вышэй за 90% трэба ацэньваць скептычна», - сказала Меркель. Пасля кароткай хвалюючай паўзы яна дадала: «За выключэннем выбараў маёй партыі, вядома ж».

Яе каментар выклікаў выбух смеху, але гэта быў адзіны вясёлы момант у тую раніцу. Тэмай сходу стала Расея і крызіс ва Украіне. Прэм'ер-міністр Хес Фолькер Буфьер казаў пра «гаротнае бяссілле» Захаду ў пытанні анэксіі Крыма Расіяй, а таксама прымеціў, што сітуацыя нагадала яму 1938 год, калі свет нічога не зрабіў, каб перашкодзіць Гітлеру захапіць Судэцкую вобласць, частка Чэхаславакіі на той час. Генеральны сакратар ХДС Петэр Таубер, уладальнік доктарскай ступені ў галіне гісторыі, правёў яшчэ адну паралель: калі на сённяшні дзень падзеям у Крыме папярэднічалі алімпійскія гульні ў Сочы, то ў той час перад акупацыяй Судэцкай вобласці таксама праходзілі алімпійскія гульні, толькі ў Берліне ў 1936.

Усе гэтыя параўнання даюць магчымасць зрабіць адзіную правільную выснову: Еўропа павінна паўстаць супраць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна - ніякага спакою, толькі рашучы адказ. Да пачатку крызісу ў Крыме Меркель прытрымлівалася абсалютна іншага курсу ў адносінах да Украіны; яна аддавала перавагу цесна супрацоўнічаць з Масквой, каб прадухіліць прамую канфрантацыю. Але як толькі Пуцін анексаваў Крым, Меркель была вымушаная выбраць даволі жорсткую палітыку, нехарактэрную для Нямеччыны. Калі звычайна яна ціхамірна назірала за тым, як разгортваюцца падзеі, то на мінулым тыдні Меркель сама пайшла ў наступ і сказала нямецкаму парламенту, што «па-за сумневам, эканамічныя санкцыі будуць разгледжаныя», калі сітуацыя стане яшчэ больш крытычнай.

Для канцлера, якая не з'яўляецца прыхільнікам рэзкіх дзеянняў, гэтая заява стала даволі сур'ёзным крокам. Для лідара, вядомага сваім перавагай абдумваць усё да канца, падобная заява стала нечаканым. Якая яе стратэгія? Каб накласці санкцыі, неабходна добра разумець свайго суперніка і мэты, якія ён пераследуе. Таксама важна мець дастаткова цярпення. Ці верыць Меркель, што простыя пагрозы непапулярных эканамічных санкцый дастаткова, каб зменшыць апетыт Пуціна ва Усходняй Украіне, пасля таго як ён ужо атрымаў закуску ў выглядзе Крыма? Ці ж яна сапраўды гатовая рушыць услед падобнай логіцы і ўсё-ткі звярнуцца да санкцый? Хоча Меркель гэтага ці не, але яна вымушана танчыць з расейскім Мядзведзем. Хто вядзе ў гэтым танцы - пакуль незразумела.

Ізаляцыя Расеі

Для нямецкага канцлера падобная сітуацыя не вельмі прыемная. Але некалькі апошніх тэлефонных размоваў з прэзідэнтам Расеі дазволілі ёй зрабіць выснову, што іншых варыянтаў развязвання праблемы на дадзены момант не застаецца. Нягледзячы на тое, што камунікацыйны канал з Масквой застаецца адкрытым, забарона на ўезд была прынятая, рахункі - замарожаныя, а мэтавыя эканамічныя санкцыі - падрыхтаваныя. Міжнародная супольнасць ізалюе Расею.

У пятніцу ўвечары ведамства федэральнага канцлера пераканалася ў першым пазітыўным выніку, які быў дасягнуты дзякуючы плану Меркель ў адносінах да Расеі. Пасля доўгіх дзён ваганняў Масква нарэшце пагадзілася на правядзенне Назіральніцкай місіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве з Еўропай (АБСЕ) ва Украіне. Падобная пастанова было вытлумачана як рэакцыя на ціск з боку Захаду. Рашучасць і адзінства, паказанае ЗША і ЕЗ, здзівіла Маскву.

Але шлях, абраны Меркель, ставіцца пад сумнеў, як у кааліцыі яе ўрада сярод цэнтра-левых сацыял-дэмакратаў, так і сярод членаў яе партыі. «Калі мы накладзем санкцыі, ад якіх у канчатковым выніку больш за ўсё пацерпім, карысці яны нікому не прынясуць», - сказаў Армін Лашет, намеснік старшыні партыі ХДС. Не дзіўна, што нямецкія бізнесоўцы мяркуюць санкцыі не самым верным падыходам да развязвання пытання. Цяжка падлічыць іх страты, таксама як і цану, якую ЕЗ павінен будзе заплаціць, каб даць Украіне фінансавую дапамогу. Толькі на тое, каб прадухіліць банкруцтва Украіны ў хуткім часе, спатрэбіцца мільярд еўра.

Да таго ж не апошнюю ролю адыгрываюць выбаршчыкі. Меркель ведае: яны не любяць рызыкаваць, і ўсё роўна пра што ідзе гаворка - рэформе сацыяльнай бяспекі або канфрантацыі з Расеяй. Меркель перамагла на выбарах мінулай восенню, паабяцаўшы абараняць Нямеччыну ад непрыемнасцяў, звязаных з еўракрызісам. Менавіта гэтага яе выбаршчыкі чакаюць ад палітычнага курсу Берліна ў выпадку Украіны: бяспекі і стабільнасці.

Паводле нядаўняга апытання, праведзенага кампаніяй TNS Forschung ад імя Шпігеля, 60 працэнтаў рэспандэнтаў прытрымліваюцца думкі, што Захад належным чынам рэагуе на крызіс у Крыме. Тым не менш, апытанні, праведзеныя раней, паказалі, што больш за 2/3 немцаў выступаюць супраць эканамічных санкцый, якія паспрыялі б эскалацыі. 55% немцаў падзяляюць меркаванне Пуціна пра тое, што Украіна ўваходзіць у сферу ўплыву Расеі. Многія таксама вераць, што Захад павінен проста прызнаць анэксію Крыму.

Не хаваючы радасці

Наколькі сур'ёзна Берлін ўспрымае крызіс у Крыме, можна ўбачыць па нядаўніх каментарах міністра абароны Урсулы фон дэр Ляйен. Захад, вядома ж, выключыў вайковую опцыю. Але NATA абдумвае магчымасць неабходнага павелічэння колькасці вайскоўцаў у краінах Балтыкі на мяжы з Расеяй. «Цяпер для нашых членаў - саюзнікаў на перыферыі вельмі важна, каб Паўночнаатлантычны альянс паказаў сваю прысутнасць, - сказала фон дэр Ляйен. - Дадзеная сітуацыя вельмі добра паказвае, што NATA - гэта не толькі вайсковы саюз, але і палітычны».

Міністр таксама апраўдала пашырэнне NATA на ўсход, у краіны, якія раней належалі да Усходняга блоку або Савецкаму Саюзу. Прасоўванне NATA было раскрытыкаванае Расеяй. «Галоўны канон дэмакратычных каштоўнасцяў у першую чаргу прыцягнуў увагу новых членаў, - сказала яна. - Вось чаму Паўночнаатлантычны альянс пашырыўся ў 1990-я гады, а зусім не таму што мэтай саюза з'яўляецца экспансія».

Але ўсё ж менавіта Еўразвяз, а ня NATA будзе гуляць ключавую ролю ва ўрэгуляванні канфлікту ў найбліжэйшай будучыні. Калі Меркель у мінулы аўторак сустрэлася за вячэрай са сваімі калегамі, размова ішла пра Уладзіміра Пуціне, як распавялі ўдзельнікі сустрэчы. Пуціна асуджалі, не хаваючы радасці, абмяркоўвалі натуральнасць яго рухаў, а таксама казалі пра расчараванні, якое Пуцін выпрабаваў праз страту Расеяй кантролю. Канцлер Меркель згодная з апошнім сцвярджэннем, яна доўга назірала за Пуціным. Але спрагназаваць яго наступныя дзеянні Меркель не можа.

Якім будзе наступны крок Пуціна? Ці анексіруе ён Прыднястроўе або Паўднёвую Асецію? Ці стане ён правакаваць рускую меншасць у краінах Балтыкі ці Казахстана? Часам Ангела Меркель пераглядае запісы тэлевізійных выступаў Пуціна. Яна вывучае мову цела і ўважліва услухоўваецца ў арыгінальную рускую мову.

У мінулы панядзелак Меркель распавяла членам Хрысціянска-дэмакратычнага саюза аб тым, што аднойчы сказаў ёй Нэльсан Мандэла: «Мне трэба ведаць, як думае іншы». Потым яна працягнула апісваць свет вачыма Пуціна. «Расейцы адчуваюць, - сказала яна, - што Захад пастаянна прымушае іх абараняцца». Постсавецкая Расея выступае ў вобразе «пачаткоўца» у класе, які спачатку спрабуе інтэгравацца і прыстасавацца да Захаду, сучаснасці і дэмакратыі. Але калі ў яго не атрымліваецца, ён становіцца ўпартым і агрэсіўным.

Меркель ўпэўненая, што Пуціну трэба даць ясны і жорсткі адказ. Тыя, хто не аказваюць супраціву, церпяць паразу.

Фотa: zn.ua

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках