26 красавiка 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны «Вялікай сямёркі» не едуць на саміт G8 у Сочы

10
Краіны «Вялікай сямёркі» не едуць на саміт G8 у Сочы

Дзеянні Расеі названыя відавочным парушэннем суверэнітэту Украіны.

Краіны «Вялікай сямёркі» - ЗША, Германія, Францыя, Велікабрытанія, Італія, Канада і Японія - замарозілі падрыхтоўку да саміту G8 у Сочы і выступілі з асуджэннем дзеянняў Расеі ў дачыненні да Украіны, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Agence France-Presse.

Паводле заявы «Вялікай сямёркі», краіны лічаць дзеянні Расеі відавочным парушэннем суверэнітэту Украіны. У заяве гаворыцца, што дзеянні Масквы несумяшчальныя з дзейнасцю «Вялікай васьмёркі», у склад якой Расея ўвайшла ў 1997 годзе.

Раней паведамлялася аб адмове асобных краін-удзельніц самітаў G8 ад падрыхтоўкі да сустрэчы ў Сочы, якая павінна адбыцца ў чэрвені 2014 года. Так, аб прыпыненні падрыхтоўкі да саміту заяўлялі ў ЗША, Велікабрытаніі, Канадзе і Францыі. Зараз да іх далучыліся і астатнія члены «Вялікай сямёркі». У прыватнасці, у панядзелак, 3 сакавіка, заклапочанасць з нагоды рашэння Расеі аб магчымым увядзенні войскаў на Украіну выказалі ў МЗС Японіі.

Кіраўнік МЗС Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер 2 сакавіка выказаўся супраць магчымага выключэння Расеі з ліку удзельніц «Вялікай васьмёркі». У прыватнасці, ён адзначаў, што фармат G8 дазваляе краінам Захаду весці прамы дыялог з Расеяй, і ім не варта ахвяраваць. Увечары 2 сакавіка стала вядома, што Уладзімір Пуцін пасля размовы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель пагадзіўся на стварэнне групы па расследаванні сітуацыі ў Крыме.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках