Данецкія сепаратысты прызналі куратарства расейцаў (Відэа)
6- 7.04.2014, 10:28
- 19,878
Чарговы доказ таго, што данецкі сепаратызм кіруецца расейцамі апублікавалі ўкраінскія блогеры.
Пра гэта як ні ў чым ні бывала заяўляе са сцэны падчас прарасейскага мітынгу ў Данецку адзін з лідараў сепаратыстаў Арцём Ольхін, перадае Цензор.НЕТ.
Паводле яго слоў, у каардынацыі ўдзельнічаюць расейцы з НАД Яўгена Фёдарава (дэпутат Дзярждумы РФ), а таксама людзі з арганізацыі «Сутнасць часу» Сяргея Кургіняна.