Каля захопленага будынка СБУ ў Данецку знайшлі адстраляныя гільзы
8- 7.04.2014, 12:05
- 9,635
Зараз невядомыя ў масках і з бітамі дзяжураць у памяшканні ведамства.
Каля будынка СБУ ў Данецку, напярэдадні захопленага прарасейскімі актывістамі, былі знойдзеныя адстраляныя гільзы.
На дадзены момант невядомыя людзі ў масках з бітамі дзяжураць у памяшканні ведамства, піша korrespondent.net.
6 красавіка ў Данецку прарасейскімі актывістамі быў захоплены будынак АГА. Па факце пранікнення мітынгоўцаў у аблдзяржадміністрацыю адкрытая крымінальная вытворчасць. Зараз удзельнікі акцый пратэсту барыкадуюцца ў будынку і патрабуюць склікання сесіі аблсавета і прыняцця рашэння аб правядзенні «рэфэрэндуму» аб уваходжанні ў склад РФ.