20 траўня 2024, панядзелак, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутатаў каля Рады сустрэлі людзі са шчытамі і транспарантамі

2

Каля паўсотні чалавек сабраліся каля будынка Вярхоўнай Рады.

Яны стаяць каля пад'езда, праз які заходзяць нардэпы, паведамляе Gazeta.ua.

Каля будынка прыпаркаваны аўтамабіль з транспарантам: «Адмена ўтылізацыйнага збору і акцызнага падатку на пераабсталяванне аўтамабіляў». Людзі трымаюць транспаранты з патрабаваннем: «Сумленную канкурэнцыю» і выкрыкваюць: «Далоў лабісцкія законы», «Улада вы нас не чуеце». Таксама ў руках мітынгоўцаў нацыянальныя сцягі і шыльды з назвамі гарадоў, адкуль яны прыехалі.

На лесвіцы стаяць каля 50 самаабаронаўцаў са шчытамі, якія сочаць за парадкам.

Перыядычна прысутныя выкрыкваюць: «Слава Украіне - Героям слава».

Фота: Gazeta.ua
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках