28 снежня 2024, Субота, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецаперацыя ў Харкаве: баевікі адкрылі агонь па міліцыі

49

Падчас паўторнага штурму адміністрацыі пацярпелі міліцыянты.

Міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў паведаміў дэталі спецаперацыі па вызваленні Харкаўскай абладміністрацыі ад сепаратыстаў.

"Будынак АГА, які ўтрымліваўся ад нападаў сепаратыстаў увесь папярэдні дзень, быў падпалены з хола. Салдатаў Нацгвардыі атакуючыя закідалі светлашумавымі гранатамі. Па падраздзяленнях МУС, які ахоўвалі без зброі, быў адкрыты агонь з траўматычнай зброі", - напісаў ён у "Фэйсбуку".

Падраздзяленням МУС была аддадзеная каманда ў першую чаргу патушыць пажар і забяспечыць ахову разлікаў пажарных.

"Скарыстаўшыся канцэнтрацыяй Нацгвардыі на пажары ў левым крыле будынка АГА, сепаратысты, разбіўшы вокны ў процілеглым крыле будынка, праніклі ў будынак. Іх было каля 200", - адзначыў Авакаў.

Да 2 гадзін ночы пажар быў патушаны. Раненні атрымалі тры праваахоўніка, у тым ліку адзін - цяжкія. Будынак захапілі сепаратысты.

Каля 6.30 раніцы спецпадраздзяленне МУС спецыяльнай аперацыяй вызваліла будынак ад захопнікаў.

"Без адзінага стрэлу, гранат і іншых спецсродкаў. 70 затрыманых. Канфіскаваная зброя. У тым ліку лідар сепаратыстскай групы УУБ (Украінскі усходні блок) Логінаў. Будынак АГА ўзяты пад узброеную ахову з аўтаматычнай зброяй", - адзначыў Авакаў.

Аперацыю праводзіла спецпадраздзяленне, перадыслакаванае ў Харкаў у складзе агульнай групоўкі сіл МУС, якую пачалі перамяшчаць на ўсход краіны для абароны ад сепаратысцкага бунту.

"Па выніках гэтых двух дзён супрацьстаянняў у Харкаве мною будуць зробленыя высновы па кадраваму складу падраздзяленняў міліцыі вобласці. Шмат што з таго, што я ўбачыў, больш было падобным на сабатаж, чым на службу. Усе, каго гэта тычыцца - сыдуць - ад кіраўнікоў і да радавога складу, што не менш важна. Міліцыя ў Харкаве павінна мяняцца карэнным чынам. Я давяраю падпалкоўніку Дзмітрыеву, якога паставіў на пасаду месяц таму. Проста буду больш шчыльна яму дапамагаць - сітуацыя не простая. Асобна скажу і вылучу спецназаўцаў, якія выдатна спрацавалі, і значную частку міліцыянтаў-патрыётаў, якія працавалі на краіну ў гэтыя складаныя трое сутак у Харкаве!" - дадаў міністр.

Нагадаем, пачынаючы з нядзелі, у трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты», якія прыехалі з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках