18 траўня 2024, Субота, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыры сцэнара расейскага ўварвання ва Украіну

5
Чатыры сцэнара расейскага ўварвання ва Украіну

Травень стане крытычным перыядам канфлікту.

Грунтуючыся на мностве фактараў, брытанскія эксперты з Каралеўскага Аб'яднанага інстытута абаронных даследаванняў (RUSI) прапануюць чатыры сцэнара магчымага расейскага ўварвання, паведамляе журналістLe Figaro Ален Барлюэ (пераклад - Инопресса).

Па дадзеных RUSI, Расея сканцэнтравала ўздоўж паўночна-усходняй мяжы Украіны на працягу ад Кіева да Харкава чатыры вайсковых групы агульнай колькасцю 50 тысяч чалавек.

Першы прапанаваны аналітыкамі сцэнар прадугледжвае кароткую дэманстрацыю сілы з мэтай прымусіць Украіну і сусветную супольнасць прыняць страту Крыма як факт, які адбыўся, гаворыцца ў артыкуле.

Другі сцэнар прадугледжвае дзеянні расейскіх сіл на Паўднёва-Усходзе Украіны для распальвання беспарадкаў. Яны паслужаць падставай для адкрыцця калідора паміж Крымам і Данецкам, які будзе дэ факта анэксаваны. "Трэці сцэнар, пашырэнне папярэдняга, дазволіць прарасейскаму руху прывесці да расколу краіны напалам, і рускамоўныя Поўдзень і Усход увойдуць у склад утварэння, параўнальнага з баснійскай Сербскай Рэспублікай", - піша журналіст.

"Згодна з чацвёртым сцэнарам, расейскія войскі зробяць стратэгічны манеўр для стварэння калідора, які злучае Прыднястроўе і Крым", - працягвае аўтар артыкула.

"Гэтая дуга, якая акрэслівае "новую расейскую тэрыторыю", зменіць мапу Чорнага мора і стане асноватворным выклікам для еўрапейскага парадку", - цытуе Барлюэ перасцярогу RUSI.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках