18 траўня 2024, Субота, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз падаў у СГА пазоў супраць Расеі

7
Еўразвяз падаў у СГА пазоў супраць Расеі

Еўразвяз афіцыйна запусціў расследаванне ў рамках СГА супраць расейскай забароны на імпарт свіней.

Еўразвяз падаў у Сусветную гандлёвую арганізацыю паўоў супраць Расеі ў сувязі з забаронай на пастаўкі свініны з Еўропы, паведаміў ІТАР-ТАСС прадстаўнік Еўракамісіі Фрэдэрык Вансан у аўторак, 8 красавіка.

Расея захоўвае сваю забарону, паколькі Еўракамісія нібыта не можа гарантаваць адсутнасць пагрозы заражэння мяса ў Еўропе афрыканскай чумой свіней.

"Пасля некалькіх месяцаў правядзення двухбаковых кансультацый з Расеяй і шматлікіх безвыніковых спробаў вырашыць праблему паставак свініны на двухбаковым узроўні Еўракамісія прыняла рашэнне вынесці гэтую праблему ў СГА. Сёння Еўразвяз афіцыйна запусціў расследаванне ў рамках СГА супраць расейскай забароны на імпарт свіней, свежай свініны і шэрагу харчовых прадуктаў з Еўразвяза", - сказаў Вансан.

Гэта ўжо другі пазоў ЕЗ у СГА супраць Расеі. Першае расследаванне было пачата ў мінулым годзе ў дачыненні да ўтылізацыйнага збору на аўтамабілі замежнай зборкі.

Нагадаем, Упраўленне Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расейскай Федэрацыі з 7 красавіка ўвёў абмежаванне на транзіт жывых свіней праз тэрыторыю Украіны, Літвы і Польшчы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках