18 траўня 2024, Субота, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч і расейцы патрабуюць грошы ад Ахметава

7
Януковіч і расейцы патрабуюць грошы ад Ахметава

Гаспадарчы суд Данецкай вобласці прызначыў на 15 красавіка разгляд пазову ТАА "МАКА-трэйдзінг" да ТАА "Метынвест холдынг".

Адпаведнае пастанова змяшчаецца ў Дзяржрэестры судовых рашэнняў, пішуць "Наші гроші".

Як адзначаецца, кампанія Аляксандра Януковіча - малодшага сына былога прэзідэнта Украіны - 17 сакавіка падалала пазоў да фірмы алігарха Рыната Ахметава з патрабаваннем спагнання 94,36 млн грыўняў. Падрабязнасцяў пазову ў судовых пастановах не прыведзена.

3 красавіка было прызначанае пасяджэнне Арбітражнага суда Растоўскай вобласці па пазове "Ашчадбанка Расеі" да "Растоўскай вугальнай кампаніі", ААТ "Запарожсталь" і яшчэ трох расейскіх кампаній. Усе гэтыя фірмы звязаныя з групай Рыната Ахметава.

"Ашчадбанк" патрабуе ад ахметўскіх фірмаў вярнуць 84,19 млн даляраў, што з'яўляецца часткай ад крэдыту ў памеры 3 млрд рублёў, выдадзеных "Ашчадным банкам" на будаўніцтва шахтаў "Быстранская" 1 і 2 магутнасцю 750 тысяч тон каксаванага вугалю. Дадзеныя аб выніках разгляду пакуль невядомыя, паведамляе "Экономическая правда".

"Растоўская вугальная кампанія" вырашыла будаваць шахты яшчэ ў 2005 годзе. Тады "Запарожсталь", якой належыць 90% "РУК" належала "Midland Resourсes" Эдуарда Шыфрына і Алекса Шнайдэра, а таксама групе "Індустрыал". У 2011 годзе пакет "Midland" выкупіла невядомая група расейскіх інвестараў, у 2012 годзе долю "Індастрыял" набыў "Метынвест" Ахметава".

Яшчэ 10% "РУК" належыць фірме "Парытэт" Аляксандра Міхалёва, брата экс-міністра прамысловасці Растоўскай вобласці Сяргея Міхалёва.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках