НАТА ўмацуе бяспеку Малдовы
1- 13.05.2014, 10:23
- 11,408
Паўночнаатлантычны альянс гатовы аказаць Малдове неабходную дапамогу і падтрымку ва ўмацаванні нацыянальнай бяспекі.
Пра гэта заявіў у Кішынёве намеснік Генеральнага сакратара НАТА Аляксандр Вершбоў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Малдовы Нікалае Цімофці, перадае «Укрінфарм».
«НАТА з павагай ставіцца да канстытуцыйнага статусу нейтралітэту Малдовы. Пры гэтым альянс гатовы аказаць вашай краіне ўсю неабходную дапамогу і падтрымку ва ўмацаванні нацыянальнай бяспекі», - падкрэсліў Вершбоў.
Ён адзначыў таксама, што ўлады Рэспублікі Малдова самі павінны вырашыць пытанне адносна магчымага паглыблення ўзаемадзеяння з НАТА.
Прэзідэнт Малдовы са свайго боку выказаў занепакоенасць дэстабілізацыяй сітуацыі ў рэгіёне ў сувязі з крызісам ва Украіне, адзначыўшы, што Малдова выступае за ўрэгуляванне сітуацыі выключна дыпламатычнымі сродкамі.